Навіна: : Што зробіць міністар Навумаў зь перадачай для палітвязьняў?
(Катэгорыя: Галоўнае)
Дадаў Адміністратар
15.12.2007 - 03:58:48

Сотні актывістаў арганізацыі “Міжнародная амністыя” празь беларускіх праваабаронцаў даслалі лісты падтрымкі Зьмітру Дашкевічу і Аляксандру Казуліну.

Гэтыя каляровыя лісты праваабаронцы склалі ў выглядзе папяровых жураўкоў, злучылі разам і прынесьлі ў прыёмную міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава. Актывісты прасілі перадаць жураўкоў палітвязьням Зьмітру Дашкевічу і Аляксандру Казуліну. Дзяжурны міліцыянт паабяцаў выканаць просьбу.

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, гэта ня першы раз, калі “Міжнародная амністыя” дасылае Зьмітру Дашкевічу ў калёнію сымбалі надзеі:

“Калі туды прыяжджаў адвакат, Зьміцер сказаў яму, што атрымлівае нейкія каляровыя аркушы, але ня можа зразумець, што гэта? Аказваецца, цэнзары разгортваюць гэтых журавоў і аддаюць яму ў выглядзе чыстых аркушаў паперы. Тады адвакат патлумачыў Зьмітру, што гэтых жураўкоў робяць сябры “Міжнароднай амністыі”, каб падтрымаць палітвязьняў у Беларусі”.


Крыніца гэтай навіны
( http://dashkevich.mfront.net/news.php?extend.14 )